Дарога гігантаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дарога гігантаў (Сцежка Волата; ірл.: Clochán an Aifir альбо Clochán na bhFómharach) — унікальная прыбярэжная мясцовасць, уяўляе сабой каля 40 000 шчыльна размешчаных базальтавых (радзей андэзітавых) калон, якія ўтварыліся ў выніку старажытнага вулканізму і звязаных з ім лававых патокаў. Папулярны турыстычны аб’ект.
Узбярэжжа Козвэй-Кост* | |
---|---|
Giant's Causeway and Causeway Coast** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Паўночная Ірландыя |
Тып | прыродны |
Крытэрыі | vii, viii |
Спасылка | 369 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1986 (10-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Размешчана на паўночным усходзе Паўночнай Ірландыі, каля 3 км на поўнач ад горада Бушмілс. Дарога, а таксама ўзбярэжжа Козвэй-Кост, на якім яна знаходзіцца, былі абвешчаныя аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1986 годзе, і нацыянальным запаведнікам ў 1987 г. Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Паўночнай Ірландыі. Верхавіны калон ўтвараюць па форме трамплін, які пачынаецца ля падножжа скалы і знікае пад паверхняй мора. Большасць калон шасцівугольныя, хоць у некаторых — чатыры, пяць, сем і восем вуглоў. Самая высокая каля 12 метраў.
Дарога гігантаў належыць Нацыянальнаму фонду, які арганізуе доступ турыстаў і займаецца аховай гэтага аб’екта.