Далярнскі конік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Далярнскі конік (шведск.: Dalahäst) — фігурка коніка, выразаная і расфарбаваная ўручную. Адзін з самых пазнавальных у свеце сімвалаў Швецыі.
У час Сусветнай выстаўкі 1939 года, якая праходзіла ў Нью-Ёрку, наведвальнікаў шведскага павільёна сустракала вялізная фігурка далярнскага коніка. Скульптура стала галоўным экспанатам выстаўкі, прэса публікавала фатаграфіі манумента разам з захопленымі водгукамі, такім чынам конік стаў вядомым ва ўсім свеце сімвалам Швецыі. Папулярнасць коніка вымяраецца продажамі, толькі ў 1997 годзе турысты купілі каля 140 000 фігурак.