Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Германа-савецкі дагавор аб дружбе і граніцы — дагавор паміж нацысцкай Германіяй і Савецкім Саюзам ад 28 верасня 1939 года, падпісаны пасля ўварвання ў Польшчу армій Германіі і СССР міністрам замежных спраў Германіі Рыбентропам і народным камісарам па замежных справах СССР Молатавым.
Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй | |
---|---|
Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй | |
Дата падпісання | 28 верасня 1939 |
Месца падпісання | Масква, СССР |
Падпісалі |
Вячаслаў Молатаў Іаахім фон Рыбентроп |
Бакі |
СССР Трэці рэйх |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Сакрэтныя дадатковыя пратаколы дагавора карэктавалі «сферы інтарэсаў» Германіі і СССР, абумоўленыя 23 жніўня таго ж года ў пакце Молатава — Рыбентропа, а таксама каардынавалі недапушчэнне «польскай агітацыі» на тэрыторыі захопленай Польшчы[1][2].
Тэкст дагавора і карта з лініяй граніцы паміж СССР і Германіяй былі апублікаваны ў савецкім друку[3][4][5][6], дадатковыя пратаколы (акрамя аднаго, ад 4 кастрычніка 1939) апублікаваны не былі.
Пасля нападу Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 года дагавор, гэтак жа як і ўсе астатнія савецка-германскія дагаворы, страціў моц[7]. Пры заключэнні пагаднення Сікорскага — Майскага 30 ліпеня 1941 года савецкі ўрад прызнаваў, што савецка-германскія дагаворы 1939 года страцілі моц у частцы тэрытарыяльных змен у Польшчы.