Дабрадзея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабрадзея, дакладней проста Мсціславаўна (хрысціянскае імя незразумела, ці магчыма ў хрышчэнні Еўпраксія (с грэч. — «дабрабыт»), пры каранацыі Зоя, Сустракаецца таксама Ірына[1]) (1-я пал. XII стагоддзя) — дачка вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча і шведскай прынцэсы Хрысціны, унучка Уладзіміра Манамаха і шведскага караля Інгэ I Старэйшага, у 1122 годзе выдадзеная замуж за сваяка візантыйскага імператар Іаана II Камніна, згодна з найбольш распаўсюджанай версіяй — яго старэйшага сына, які насіў імя Аляксей.
Дабрадзея | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | англ.: Eupraxia |
Дата нараджэння | XII стагоддзе |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1131 |
Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч |
Маці | Хрысціна Інгесдотэр |
Муж | Аляксей Камнін[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар Густынскага летапіса, не называючы асабістых імёнаў абодвух шлюбаў, паведамляе аб выдачы дачкі Мсціслава «за царэвіча грэцкага, сына Іаана Камніна»[2]. (У іншых крыніцах называецца імя Андронік Камнін[3][4] — так называлі, у прыватнасці, малодшага брата вышэйзгаданага Аляксея).
Імя Мсціславаўны — Дабрадзея — прыведзена толькі ў «Гісторыі» В. М. Тацішчава; наколькі яно праўдзіва, незразумела[5] — вядома, што пераважная большасць жаночых імёнаў, якія прыводзяцца Тацішчавым, выдуманыя. Успенскі-малодшы абвяргае меркаванне, што жаночыя імёны на «дабр-», не зафіксаваныя ў сярэднявечных крыніцах «нярэдка бывалі вынікам перакладу іх хрысцільных грэчаскіх імёнаў. Такім чынам, Еўпраксія ператваралася ў дабрадзею і г. д. У рэчаіснасці мы не ведаем ні аднаго выпадку падобнага перакладу на Русі».