Гісторыя індуізму
From Wikipedia, the free encyclopedia
Самыя раннія сведчанні аб практыцы індуізму датуюцца перыядам ад позняга неаліта да перыяду Харапскай цывілізацыі (5500-2600 год да н.э.)[1][2][3]. Вераванні і практыкі дакласічнага перыяду (XVI — VI стагоддзя да н.э.) называюцца «гістарычная ведыйская рэлігія» або «ведызм». Сучасны індуізм утварыўся з Ведаў, найстарэйшай з іх лічыцца «Рыгведа», якую большасць навукоўцаў датуюць XVI — XV стагоддзямі да н.э.[4] Асноўнай рэлігійнай практыкай ведыйскай рэлігіі было здзяйсненне вогненных ахвярапрынашэнняў, якія называлі Яджна (руск.) (бел., і паўтарэнне ведыйскіх мантр. Старажытныя ведыйскія традыцыі маюць вялікае падабенства з зараастрызмам і іншымі індаеўрапейскімі рэлігіямі[5].
Кірункі
Вайшнавізм · Шываізм |
Вераванні і практыкі
Дгарма · Артха · Кама |
Свяшчэнныя пісанні
Веды · Упанішады |
Роднасныя тэмы
Індуізм паводле краін · Каляндар · Святы · Крэацыянізм · Манатэізм · Зварот у індуізм · Аюрведа · Дж'ёціша |
Партал «Індуізм» |
У эпічны і пуранічны перыяды, прыкладна ў VI — II стагоддзях да н.э. былі запісаныя першыя версіі эпічных паэм «Рамаяны» і «Махабхараты»,[6] хоць вусна яны перадаваліся на працягу многіх стагоддзяў да гэтага перыяду.[7] У гэтых эпічных творах апісваюцца гісторыі пра кіраўнікоў і войны старажытнай Індыі, якія падаюцца ў спалучэнні з рэлігійнымі і філасофскімі трактатамі. У Пуране апісваюцца гісторыі розных аватар, а таксама Дэвы, іх узаемаадносіны з людзьмі і бітвы з дэманамі.
Пачатак новай эпохі ў гісторыі індуізму паклалі прыход i распаўсюджванне па ўсёй Індыі філасофіі Упанішад, джайнізму, і будысцкай рэлігійна-філасофскай думкі.[8] Упанішады, Махавіра і Буда вучылі таму, што для дасягнення мокшы або нірваны, не было неабходнасці прымаць аўтарытэт Ведаў або каставую сістэму. Буда пайшоў значна далей, абвясціўшы, што «Я»/душа і Бог проста не існуюць[9]. Будызм асіміляваў ў свае вераванні некаторыя рысы індуізму. Будызм (ці, прынамсі, будысцкі індуізм) дасягнуў свайго апагею падчас кіравання імператара Ашока і імперыі Маўра, якія змаглі аб’яднаць індыйскі субкантынент у адну дзяржаву у III стагоддзі да н.э.. У II стагоддзі да н э. вылучыліся розныя школы індыйскай філасофіі, такія як Санкх'я (руск.) (бел., ёга, ньяя (руск.) (бел., вайшэшыка (руск.) (бел., пурва-мімамса (руск.) (бел. і веданта[10]. Чарвака, заснавальнік школы атэістычнага матэрыялізму, з’явіўся ў Паўночнай Індыі у VI стагоддзі да н.э.[11] Паміж IV і X стагоддзем н.э., індуізм ўзяў ўверх над будызмам і распаўсюдзіўся па ўсёй Індыі, выцесніўшы будызм за яе межы[12].
Хоць іслам прыйшоў у Індыю ўжо ў пачатку VII стагоддзя, разам з арабскімі купцамі і заваяваннем Сіндха, ён ператварыўся ў адну з асноўных рэлігій у больш позні перыяд заваявання мусульманамі індыйскага субкантынента[11]. Падчас гэтага перыяду будызм канчаткова прыйшоў у заняпад, а многія індусы перайшлі ў іслам. Многія мусульманскія кіраўнікі, такія як Аурангзеб разбуралі індускія храмы і пераследавалі індусаў, а некаторыя, такія як Акбар, наадварот адрозніваліся памяркоўнасцю. У сярэднія вякі індуізм зведаў вялікія змены, у асноўным дзякуючы вядомым ачар'ям (руск.) (бел. Рамануджы, Мадхве, і Чайтаньі[11]. Паслядоўнікі руху бхакці замянілі абстрактную канцэпцыю Брахмана, якую філосаф Шанкара сфармуляваў за некалькі стагоддзяў перад гэтым, эмацыйнай і гарачай адданасцю альвараў да аватараў Бога, асабліва да Крышны і Рамы[13].
Індалогія як навуковая дысцыпліна вывучэння індыйскай культуры з еўрапейскай перспектывы ўзнікла ў XIX стагоддзе, яе заснавальнікамі былі такія навукоўцы як Макс Мюлер (руск.) (бел. і Джон Вудроф. Яны прынеслі ведыйскую, пуранічную і тантрычную літаратуру і філасофію ў Еўропу і ЗША.