Гісторыя пошты
артыкул пра развіццё і гісторыю пошты / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гісто́рыя по́шты — даследаванне развіцця паштовай сувязі, важны раздзел філатэліі. Патрэбнасць у атрыманні звестак з іншых мясцовасцей і краін зыходзіць да глыбокай старажытнасці і першапачаткова задавальнялася з дапамогай ганцоў, якія прыносілі паведамленні, як вусныя, так і пісьмовыя ці сімвалічныя па форме. З развіццём людской цывілізацыі адбываліся змены і развіццё спосабаў, сродкаў і формаў паштовай сувязі.