Гісторыя Канады
From Wikipedia, the free encyclopedia
За тысячы гадоў да прыбыцця еўрапейцаў тая зямля, якая цяпер завецца Канадай, была заселена першабытнымі людзьмі, што пазней сталі знаёмыя нам пад імёнамі эскімосаў і паўночнаамерыканскіх індзейцаў. У XVI—XVII стст. англійскія і французскія мараплаўцы даследвалі ўзбярэжжа Канады, падарожнікі і траперы пранікалі ў яе ўнутраныя раёны, а каланісты стваралі пасяленні. У сярэдзіне XVIII ст. Францыя страціла ўсе свае паўночнаамерыканскія калоніі і Брытанія стала адзінаўладным гаспадаром. У 1867 годзе Канада ў складзе 4-х правінцый стала брытанскім дамініёнам. У 1931 годзе Вэстмінстэрскі статут значна пашырыў яе аўтаномію. У 1982 годзе Акт аб Канадзе дэнансаваў апошнія лёскі залежнасці. Самі; канадцы гавораць, што ў іх зашмат геаграфіі і замала гісторыі.