Гісторыя Грэнландыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У цяперашні час 84% паверхні вострава занята ледавіком, што абмяжоўвае вобласць чалавечага засялення вузкімі прыбярэжнымі палосамі. Клімат арктычны.
Грэнландыя была невядомая еўрапейцам да адкрыцця ў X стагоддзе нарвежскімі вікінгамі, якія незадоўга да гэтага пасяліліся ў Ісландыі.
Арктычныя народы засялілі Грэнландыю задоўга да адкрыцця вострава еўрапейцамі, хаця перад прыбыццём вікінгаў востраў спусцеў — продкі сучасных інуітаў пачалі сяліцца на поўначы Грэнландыі толькі ў 13 ст.. Інуіты — адзіны народ, які бесперапынна засяляў Грэнландыю на працягу стагоддзяў; аднак у 18 ст. Данія, скарыстаўшыся прыярытэтам вікінгаў, абвясціла востраў сваім валоданнем і пачала яго каланізацыю. Падчас Другой сусветнай вайны Грэнландыя была дэ-факта аддзеленая ад каралеўства і зблізілася са Злучанымі Штатамі і Канадай. Пасля сканчэння вайны Данія вярнула сабе кантроль над востравам, аднак скасавала яго каланіяльны статус; Грэнландыя была абвешчаная інтэгральнай часткай Дацкага каралеўства, а ў 1979 годзе атрымала шырокую аўтаномію ва ўнутраных справах. Грэнландыя — адзінае дзяржаўнае ўтварэнне, якое выйшла са складу Еўрапейскага саюза, хоць і захоўвае статус асацыяванай дзяржавы.