Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім комплексы помнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім групы помнікаў (руск.: Исторический центр Санкт-Петербурга и связанные с ним комплексы памятников, англ.: Historic Centre of Saint Petersburg and Related Groups of Monuments) — першы ў Расіі (і СССР) аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ён быў уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны на 14-й сесіі камітэта Сусветнай спадчыны — адначасова з 4 іншымі савецкімі помнікамі (Маскоўскі Крэмль і Чырвоная плошча, Сабор Святой Сафіі і Кіева-Пячэрская лаўра, Кіжскі пагост, Ічан-Кала).
Гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і звязаныя з ім групы помнікаў* | |
---|---|
Historic Centre of Saint Petersburg and Related Groups of Monuments** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Расійская Федэрацыя |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv, vi |
Спасылка | 540 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1990 (14 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Падрыхтоўка дакументаў для сесіі праходзіла ў аўральным рэжыме пад кіраўніцтвам Ю. А. Дзянісава. Спачатку абмяркоўвалася занясенне ў пералік асобных помнікаў гісторыі і архітэктуры, аднак даволі хутка ўзяло верх меркаванне, што «ўніверсальная каштоўнасць культурнага і прыроднага ландшафту Вялікага Санкт-Пецярбурга, сфарміраванага ў гістарычна кароткі тэрмін гіганцкімі высілкамі Расійскай дзяржавы, пераўзыходзіць каштоўнасць яго складовых частак»[1].