Гіпотэза заапарка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіпотэза заапарка - прапанаваная ў 1973 годзе амерыканскім астраномам Джонам Болам гіпотэза, прапанаваная як адказ на парадокс Фермі ў адносінах відавочнай адсутнасці доказаў ў падтрымку існавання вышэйшых фомаў пазаземнага жыцця[1]. Згодна з гэтай гіпотэзай, наяўнасць жыцця на Зямлі даўно вядома разумным прадстаўнікам пазаземных цывілізацый, але прадстаўнікі пазаземнага жыцця лічаць за лепшае не ўмешывацца ў жыццё на Зямлі і абмяжоўваюцца назіраннем за яе развіццём, накшталт назірання людзей за жывёламі ў заапарке. Мяркуецца таксама, што адкрытыя кантакты ў выніку будуць зроблены ў той момант, калі людзі дасягнуць пэўнага ўзроўня развіцця[2][3]. Згодна з адным з адгалінаванняў шэтай гіпотэзы, узровень ведаў чалавецтва знаходзіцца на такім нізкім узроўні развіцця, што даць чалавецтву зразумець, што кантакт наладжаны, пазаземным цывілізацыям не здаецца магчымым[4].