Гімн ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
The Star-Spangled Banner (бел.: Сцяг, абсыпаны зоркамі) — нацыянальны гімн Злучаных Штатаў Амерыкі.
Сцяг, абсыпаны зоркамі | |
---|---|
The Star-Spangled Banner | |
| |
Аўтар слоў | Фрэнсіс Скот Кі, 1814 |
Кампазітар | Джон Стафард Сміт, 1780 |
Краіна | ЗША |
Зацверджаны | 3 сакавіка 1931 |
|
Яго тэкст быў узяты з паэмы «Абарона Форта Макгенры», напісанай у 1814 годзе Фрэнсісам Скотам Кі. Аўтар, 35-гадовы адвакат і па сумяшчальніцтве паэт-аматар, напісаў гэты тэкст пасля таго, як стаў сведкам абстрэлу Форта Макгенры ў Балтымары брытанскімі караблямі ў перыяд вайны 1812 года. Першае выкананне адбылося ў Балтыморы 29 кастрычніка пасля амерыканскай прэм'еры п'есы Аўгуста фон Кацабу «Граф Бянёўскі».
Доўгі час лічылася, што тэкст быў пакладзены на папулярную брытанскую застольную мелодыю. Аднак у 1980-я гады вучоныя высвятлілі, што мелодыя мела свайго аўтара. Ім быў Джон Стафард Сміт (англ.: John Stafford Smith), брытанскі гісторык музыкі, кампазітар, арганіст і спявак, які ў 1766 годзе напісаў для лонданскіх музыкантаў аб'яднальны жартаўлівы гімн «Таварыства Анакрэона» (англ.: To Anacreon in Heaven). Песня стала афіцыйна выкарыстоўвацца ў Ваенна-марскіх сілах ЗША (1889), затым у Белым доме (1916), а 3 сакавіка 1931 года рэзалюцыяй Кангрэса была абвешчаная нацыянальным гімнам.[1] Да гэтага афіцыйна замацаванага законам гімна ЗША не было, з-за чаго на практыцы выкарыстоўваліся альбо песня «Hail Columbia», альбо песня «My Country, 'Tis of Thee».