Гілгіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гілгіт — рака ў Пакістане, па паўднёвым захадзе Кашміра, правы прыток ракі Інд.
Хуткія факты Гілгіт, Характарыстыка ...
Гілгіт | |
---|---|
урду دریائے گلگت | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 240 км |
Басейн | 26 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 36°04′44″ пн. ш. 72°32′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Інд |
• Каардынаты | 35°44′27″ пн. ш. 74°37′26″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Інд |
Краіна | |
Рэгіёны | [[Гілгіт-Балтыстан|Гілгіт-Балтыстан]] |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня ракі каля 450 км, плошча вадазбору 26 тыс. км². Бярэ пачатак у хрыбце Хіндурадж. Жыўленне снегавое і ледавіковае. Пад’ём вады з красавіка, найбольшы сцёк — у ліпені. Узімку воднасць невялікая. Зліваючыся з Індам, амаль падвойвае расход яго вады. У раёне горада Гілгіт утварае Гілгіцкі аазіс. З-за вялікіх хуткасцяў цячэння і парожыстасці несуднаходная.
Па даліне Гілгіта пралягае старажытны караванны шлях, які злучае паўночны ўсход Афганістана з Індыяй і Пакістанам.