Гульнявая прыстаўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гульнявая прыстаўка (для кішэнных сістэм больш карэктны варыянт гульнявая кансоль) — спецыялізаваная электронная прылада, распрацаваная і створаная для відэагульняў. Найбольш папулярнай прыладай вываду з’яўляецца тэлевізар ці, часам, камп’ютарны манітор — таму такія прылады завуць прыстаўкамі, бо яны прыстаўляюцца да незалежнай прылады адлюстравання. Партатыўныя (кішэнныя) гульнявыя сістэмы маюць уласную ўбудаваную прыладу адлюстравання (ні да чаго не прыстаўляецца).
Першапачаткова гульнявыя прыстаўкі адрозніваліся ад персанальных камп’ютараў па шэрагу важных прыкметаў — яны прапаноўвалі ўжыванне тэлевізара ў якасці асноўнай прылады адлюстравання і не падтрымлівалі большасць стандартных перыферыйных прылад, створаных для персанальных камп’ютараў — такіх як клавіятура ці мадэм. Да нядаўніх часоў амаль усе прадаваныя прыстаўкі прызначаліся для запуску ўласніцкіх гульняў, якія распаўсюджваліся на ўмовах адсутнасці падтрымкі іншых прыставак.
Аднак, з цягам развіцця гульнявых прыставак, розніца паміж імі і персанальнымі камп’ютарамі стала паступова сцірацца — некаторыя прыстаўкі могуць дазволіць далучэнне клавіятуры, цвёрдага дыску і нават запуск на іх аперацыйнай сістэмы Linux ці xBSD. Схемы і праграмнае забеспячэнне некаторых прыставак могуць распаўсюджвацца, пад вольнымі ліцэнзіямі.
Рынак гульнявых прыставак пачынаўся з параўнальна простых электронных тэлевізійных гульнявых сістэм, такіх як Pong, развіўшыся ў нашыя дні ў моцныя шматфункцыянальныя гульнявыя сістэмы.