Грэнландская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грэнладская мова (Kalaallisut) — мова інуіцкай групы эскімоскай галіны эскімоска-алеуцкай сям’і, на якой размаўляюць грэнландцы. Афіцыйная мова Грэнландыі — аўтаномнага ўтварэння на востраве Грэнландыя, якое ўваходзіць у склад Даніі. Колькасць носьбітаў — прыкладна 57 тыс. чал.[2] Лінгвістычна блізкая інуіцкім мовам Канады, такім як інуктытут. Распаўсюджаная на ўсходнім, паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім узбярэжжы Грэнландыі.
Грэнландская | |
---|---|
Саманазва | Kalaallisut |
Краіны | Грэнландыя, Данія |
Афіцыйны статус | Грэнландыя |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Моўны савет Грэнландыі |
Агульная колькасць носьбітаў | 56 000 |
Статус | уразлівая[d][1] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Паўночнай Амерыкі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, Eskimo alphabet[d] і Scandinavian Braille[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | эсм 843 |
ISO 639-1 | kl |
ISO 639-2 | kal |
ISO 639-3 | kal |
WALS | grw |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 687 |
Ethnologue | kal |
Linguasphere | 60-ABB-g |
ELCat | 8689 |
IETF | kl |
Glottolog | gree1280 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Мае некалькі дыялектаў, з якіх літаратурным лічыцца заходні, ён з’яўлецца афіцыйнай мовай Грэнландыі з чэрвеня 2009. Іншыя дыялекты — усходні і палярны.
Да 1 чэрвеня 2009 года грэнландская была адной з афіцыйных моў Грэнландыі побач з дацкай. З 1 чэрвеня гэтага ж года грэнландская стала адзінай афіцыйнай мовай аўтаномнага рэгіёна, аднак большасць прадметаў у адзіным мясцовым універсітэце выкладаецца на дацкай мове.
Грэнландская з’яўляецца полісінтэтычнай мовай, у якой карані і суфіксы могуць дадавацца да слова ў вельмі вялікай колькасці, робячы словы вельмі працяглымі. Стратэгія кадзіравання дзеяслоўных актантаў у мове эргатыўная — суб’ект непераходнага дзеяслова маркіруецца гэтак жа, як і аб’ект пераходнага дзеяслова, пры гэтым адрозніваецца ад агенсу (аб’екту) пераходнага дзеяслова.
Назоўнікі змяняюцца паводле васьмі склонаў і маюць прыналежную форму. Дзеяслоў змяняецца паводле васьмі ладаў, узгадняецца з дапаўненнем і дзейнікам у асобе і ліку. Назоўнікі і дзеясловы маюць складаную сістэму слоўтварэння. Асноўны парадак слоў у пераходным сказе — SOV (дзейнік-дапаўненне-выказнік). Падпарадкавальныя сувязі ўтвараюцца пры дапамозе асаблівых падпарадкавальных ладоў. Т.зв. «чацвёртая асоба» дазваляе маркіраваць дзейнікі галоўнага і дадатковага сказу. У грэнландскай мове адсутнічае сістэма граматычнага часу — часавыя зносіны звычайна вызначаюцца з кантэксту шляхам часавых часцін, такіх як «учора», «цяпер» і г.д., альбо з дапамогай суфіксаў або афіксаў з відавымі значэннямі і здзяйсняльнасцю розных дзеяслоў. На думку некаторых лінгвістаў, аднак, грэнландскі будучы час маркіруецца ў абавязковым парадку. Іншы прадмет дыскусій — наяўнасць у грэнландскай мове інкарпарацыі: дэрывацыйнага працэсу стварэння складаных прэдыкатаў з іменнымі каранямі.
Пры сутыкненні з новымі з’явамі, тэхналогіямі, прадметамі і г.д. носьбіты грэнландскай мовы звычайна ўтвараюць новыя словы са спрадвечных каранёў, хоць у сучаснай грэнландскай існуе вялікая доля запазычанняў дацкага і англійскага паходжання.
Для запісу грэнландскае мовы з пачатку каланізацыі ў XVII ст. выкарыстоўваецца лацінскі алфавіт. Першая арфаграфія была створана пратэстанцкім місіянерам Самуілам Кляйншмітам у 1851 годзе, аднак праз стагоддзе яна стала сур’ёзна адрознівацца ад гутарковай мовы. У 1973 годзе адбылася фундаментальная арфаграфічная рэформа, якая спрасціла навучанне мове, што ў сваю чаргу прывяло да рэзкага павышэння долі пісьменных сярод насельніцтва і падняцця яе да аднае з найвышэйшых у свеце[3]. 100 % грэнландцаў на цяперашні час пісьменныя[4].