Грыгарыянскі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.
Каляндар | |||
---|---|---|---|
Звесткі аб календары | |||
Тып календара |
Сонечны | ||
Каляндарная эра |
Устаўка высакосных |
97/400 | |
| |||
Іншыя календары | |||
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі |
У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).