Грамадскае месца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадскае месца — тэрыторыя, прастора, памяшканне, пастаянна або ў які-небудзь перыяд часу свабоднае для доступу і выкарыстання нявызначаным кругам асоб[1].
Паняцце грамадскага месца выкарыстоўваецца пры рэгуляванні грамадзянскіх праваадносін, якія ўзнікаюць за межамі прыватных прастор, дзе прававыя палажэнні і сама магчымасць знаходжання асобных грамадзян абмежаваны ў сілу агульнага закона і заснаваных на законе прыватных норм.