Грамадзянскія пратэсты ў Сірыі (2011)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грамадзянскія пратэсты ў Сірыі — пачатковая фаза вострага грамадска-палітычнага канфлікту ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы (студзень—ліпень 2011 года), які паступова перарос у грамадзянскую вайну.
Грамадзянскія пратэсты ў Сірыі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частка Арабская вясна, Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||||||||||||
Плакат з заклікам да дэманстрацый | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Сірыйская апазіцыя:
|
Урад Сірыі:
| ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Бурхан Гальюн Абдэль Басет Сэйду Халед Ходжа Саліх Муслім Мухамад Абдул-Кадзіра Салех Ахмад аль-Саясін Хусэйн аль-Хармуш Абдул Рахман Орфа |
Башар Асад Мухамед Наджы аль-Атары Адэль Сафар Махмуд Алі Хабіб Асеф Шаукат Фахед Джасем аль-Фрэдж Махамад аль-Шаар Хішам Бахціяр Джаміль Хасан Махер Асад Зухейр Хамад Намир Асад | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
1800—2100 забітых, тысячы параненых | 400—500 забітых |
Першыя мірныя пратэсты ў Сірыі, што пачаліся ў студзені — лютым 2011 года, першапачаткова выглядалі толькі як частка больш шырокага рэгіянальнага руху — так званай «арабскай вясны». Дэманстрацыі былі падтрыманы заходнямі краінамі, у тым ліку і ЗША. Падобныя выступы да таго часу ўжо праходзілі ў Бахрэйне, Егіпце, Емене, Лівіі і Тунісе. Сірыйскія пратэстоўцы патрабавалі спынення надзвычайнага становішча, якое дзейнічала з 1963 года, і аднаўлення асабістых, палітычных і эканамічных свабод, ліквідацыі карупцыі[4].
Нягледзячы на спробы ўладаў здушыць дэманстрацыі выкарыстоўваючы паліцыю і службы бяспекі, неўзабаве стала ясна, што сітуацыя выходзіць з-пад кантролю, і супраць пратэстуючых сталі прымяняцца рэгулярныя войскі. Удзельнікі пратэстаў і СМІ таксама абвінавачвалі ўрад у выкарыстанні наймітаў, якія збівалі і расстрэльвалі удзельнікаў акцый пратэсту, — лаяльных ўраду, але слаба кантраляваных атрадаў апалчэння, вядомых пад зборным назвай «шабіха»[4][5][6].
Гвалт і жорсткасць у дачыненні да пратэстуючых прывялі да масавага дэзертырства з войска (у першую чаргу, вайскоўцаў-сунітаў) і ўзнікненню ўзброеных атрадаў апазіцыі, якія атрымалі падтрымку шэрагу рэгіянальных дзяржаў і Захада; канфлікт перайшоў з фазы грамадзянскага непадпарадкавання ва ўзброенае паўстанне. 29 ліпеня 2011 года была ўтворана апазіцыйная Свабодная сірыйская армія, пасля чаго канфлікт перайшоў у фазу грамадзянскай вайны.