Грамадзянская вайна ў Алжыры («Чорнае дзесяцігоддзе», «Дзесяцігоддзе тэрору», «Гады свінцу», «Гады агню»[18]) — узброены канфлікт паміж урадам Алжыра і ісламісцкімі групоўкамі, які пачаўся ў 1991-м і доўжыўся па 2002 год.
Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Алжыры, Дата ...
Закрыць
Паводле розных ацэнак, ахвярамі канфлікту сталі ад 44 да 200 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 70 журналістаў, забітых як урадавымі сіламі, так і ісламістамі[19]. Канфлікт скончыўся перамогай урада, пасля таго, як спачатку Ісламскі фронт выратавання (ІФС) абвясціў аб спыненні вайны, а затым у 2002 годзе Узброеная ісламская група была пераможана ўрадавымі сіламі. Аб мінулай вайне доўгі час, да 24 лютага 2011 года, нагадваў фармальна захаваны ў краіне рэжым надзвычайнага становішча. Узброеныя сутыкненні, хоць і даволі нізкай інтэнсіўнасці, працягваюцца і па цяперашні час.