Градус Фарэнгейта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Градус Фарэнгейта — адзінка вымярэння тэмпературы з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгейта была асноўнай у англамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгейта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага вучонага Габрыеля Фарэнгейта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.
На шкале Фарэнгейта кропка раставання лёду роўная +32 °F, а кропка кіпення вады +212 °F (пры нармальным атмасферным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгейта роўны 1/180 рознасці гэтых тэмператур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.