Глыбокі Поўдзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбокі ці Далёкі Поўдзень — абазначэнне геаграфічных і культурных рэгіёнаў на поўдні ЗША. Гістарычна склалася, што ён адрозніваецца ад «Верхняга поўдня» як штаты, якія больш за ўсё залежалі ад плантацыйнага тыпу сельскай гаспадаркі падчас перыяду Грамадзянскай вайны ў ЗША. Глыбокі Поўдзень таксама завуць Ніжні Поўдзень ці Баваўняныя штаты[1][2]. У першую чаргу тэрмін адносіцца да штатаў Алабама, Джорджыя, Луізіяна, Місісіпі і Паўднёвая Караліна[3][4]. У меншай ступені гэта адносіцца да Тэхаса, Фларыды і Тэнесі[5].