Герпесвірусы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герпесві́русы (Herpesviridae) — сямейства буйных складаных ДНК-вірусаў — паразітаў млекакормячых, паўзуноў і рыб. Выклікаюць у сваіх гаспадароў вострыя і хранічныя, мясцовыя і генералізаваныя, інфекцыйныя і пухлінныя захворванні.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Герпесвірусы | ||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||
Herpesviridae | ||||||||
Група паводле Балтымара | ||||||||
I: длДНК-вірусы | ||||||||
|
Закрыць
Выдзяляюць тры падсямействы: альфа-, бэта- і гама-герпесвірусы. Вірыёны маюць сферычную форму, дыяметр 120—150 нм. Складаюцца з нуклеоіду, ікасаэдрычнага капсіду, пабудаванага з 162 капсамераў, складанай ліпапратэінавай абалонкі з шыпамі глікапратэінавай прыроды на паверхні. Вірусы чуллівыя да фактараў знешняга асяроддзя, асабліва да высыхання.