Герб Буркіна-Фасо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Буркіна-Фасо утрымлівае шчыт, у колерах нацыянальнага сцяга. Над шчытом, напісана назва краіны, а пад ім — нацыянальны дэвіз «Адзінства, Прагрэс, Правасуддзе» (фр.: «Unité, Progrès, Justice»). Дэвіз Верхняй Вольты да рэвалюцыі 1984 быў «Адзінства, Праца, Правасуддзе» (фр.: «Unité, Travail, Justice»). Два белых жарабца трымаюць шчыт. Гэты герб падобны да старога герба Верхняй Вольты толькі з сцягам Буркіна-Фасо на шчыце замест сцяга Верхняй Вольты. Сцяг і яго значэнне рэгулююцца законам № 020/97/II/AN[1][2].