Герберт Кларк Гувер
31-ы прэзідэнт ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гувер.
Герберт Кларк Гувер (англ.: Herbert Clark Hoover, 10 жніўня 1874 — 20 кастрычніка 1964) — 31-ы прэзідэнт ЗША, арганізатар «Амерыканскай адміністрацыі дапамогі» краінам, што пацярпелі ў 1-й сусветнай вайне.
Хуткія факты Герберт Кларк Гувер, 25-ы абраны прэзідэнт ЗША[d] ...
Закрыць
У 1917-19 гадах узначальваў Федэральную харчовую адміністрацыю, у 1919-23 гадах — Амерыканскую адміністрацыю дапамогі. У 1921-28 гадах міністр гандлю. У 1929-33 гадах прэзідэнт ЗША (ад Рэспубліканскай партыі). Садзейнічаў аднаўленню ваенна-прамысловаму патэнцыялу Германіі. Пасля Другой сусветнай вайны кіраваў арганізацыяй амерыканскай дапамогі многім краінам.