Генрых III Чорны
(1016—1056) імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрых III Чорны (ням.: Heinrich III; 28 кастрычніка 1017 — 5 кастрычніка 1056, Бодфельд, Саксонія, Германія) — кароль Германіі з 1039 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1046 года, герцаг Баварыі ў 1027—1042 гадах пад імем Генрых VI, герцаг Швабіі ў 1039—1045 гадах, кароль Бургундыі з 1039 года з Франконскай (Салічнай) дынастыі, сын імператара Конрада II і Гізелы Швабскай, дачкі Германа II, герцага Швабіі.
Галоўнай апорай Генрыха III былі міністэрыялы і рыцарства. Яго верным саветнікам і канцлерам доўгі час быў Ана II, які пасля яго смерці служыў яго сыну. Здзейсніў паход у Італію ў 1046—1047 гадах, падчас якога зрынуў трох пап, якія супернічалі паміж сабой; некалькі разоў прызначаў кандыдатаў на папскі прастол. Генрых III падтрымліваў Клюнійскую рэформу, якая спрыяла ўзмацненню папскай улады. Ён паставіў у залежнасць ад імперыі Чэхію і Венгрыю, падпарадкаваў герцага Латарынгскага. Генрых III раздаваў лены (свецкія) за грошы, чым настроіў супраць сябе шэраг свецкіх феадалаў.