Геацэнтрычная сістэма свету
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геацэнтрычная сістэма свету (ад стар.-грэч.: Γῆ, Γαῖα — Зямля) - ўяўленне пра будову светабудовы, згодна з якім цэнтральнае становішча ў Сусвеце займае нерухомая Зямля, вакол якой круцяцца Сонца, Месяц, планеты і зоркі. Альтэрнатывай геацэнтрызму з'яўляецца геліяцэнтрычная сістэма свету і мноства сучасных касмалагічных мадэлей Сусвету.