Геаграфія ЗША
From Wikipedia, the free encyclopedia
Злучаныя Штаты Амерыкі — дзяржава, размешчаная ў заходнім паўшар'і, большай часткай на кантыненце Паўночная Амерыка. ЗША складаюцца з 48 штатаў у «кантынентальнай частцы» і двух штатаў, якія не маюць агульнай мяжы з астатнімі: Аляскі — размешчанай на паўночным захадзе кантынента Паўночнай Амерыкі (не блытаць з паўвостравам Аляска, які значна менш), і Гаваяў у Ціхім акіяне. Акрамя таго, у склад ЗША ўваходзяць Федэральная акруга Калумбія і інкарпараваная тэрыторыя Атол Пальміра.