Гвардафуй
мыс на ўсходнім узбярэжжы Афрыкі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гвардафуй (Guardafui, Gardafui) — адзін з самых усходніх мысаў Афрыкі, размешчаны на ўскрайку Афрыканскага Рога, на поўдзень ад праліва, які вядзе ў Адэнскі заліў і на 100 кіламетраў паўночней мыса Хафун, які з'яўляецца самым усходнім мысам Афрыкі. Над мысам узвышаецца гара, якую мясцовыя жыхары называюць Гардаф, або Djardaf, у той час як уласна мыс носіць у іх назву Азор; адсюль адбываецца арабскае імя Djard Hafûm, роўна як і еўрапейскае Гвардафуй.
Хуткія факты Гвардафуй, Краіна ...
Гвардафуй | |
---|---|
11°49′ пн. ш. 51°17′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Тэрыторыя, прылеглая да мыса, адносіцца да Самалі (Пунтленд). Недалёка ад мыса размешчаны архіпелаг Сакотра, які належыць Емену.