Гарда
возера ў Італіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́рда (італ.: Lago di Garda) — возера на поўначы Італіі, ля падножжа Альпаў; паўднёвай частка — на Ламбардскай нізіне.
Хуткія факты Гарда, Морфаметрыя ...
Гарда | |
---|---|
італ.: Lago di Garda | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 65 м |
Даўжыня | 51,9 км |
Шырыня | 16,7 км |
Плошча | 370 км² |
Аб’ём | 50,35 км³ |
Найбольшая глыбіня | 346 м |
Сярэдняя глыбіня | 136 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 2350 км² |
Упадаюць | Сарка |
Выцякаюць | Мінча |
Размяшчэнне | |
Краіна | Італія |
Рэгіён | Ламбардыя |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Размешчана на вышыні 65 м. Плошча 370 км², глыбіня да 346 м. Катлавіна возера — тэктанічная ўпадзіна, апрацаваная плейстацэнавымі канцавымі ледавікамі. Паўночная, вузкая і доўгая частка нагадвае фіёрд пры вышынях навакольных хрыбтоў да 2000 м, паўднёвая — больш шырокая, складзеная марэннымі адкладамі. У паўночны канец возера ўпадае рака Сарка, з паўднёвага канца выцякае рака Мінча (левы прыток ракі По). Суднаходства. Курорты (Лімонэ-суль-Гарда, Гардонэ-Рыўера, Брэнцонэ, Гарда).