Гарадзішча
тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішча, значэнні.
Гарадзі́шча — тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча. Звычайна ўзвышаюцца над навакольнай мясцовасцю і захаваліся ў выглядзе валоў і рвоў. Адносяцца да часоў першабытнаабшчыннага ладу (бронзавы, жалезны век) і Сярэдніх вякоў. Назва ўжывалася яшчэ ў сярэднявечных летапісах.