Ганг
рака ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганг (хіндзі: गंगा, gaṅgā IAST, [ˈɡəŋɡaː]ⓘ, англ.: Ganges) — найбуйнейшая рака Індыйскага субкантынента. Адна з самых паўнаводных рэк у свеце, займае 3-е месца па ваданосным патоку пасля Амазонкі і Конга. У Індыі Ганг лічыцца нацыянальнай ракой[1]. Плошча басейна складае 2055 тыс. км²[2]. Утвараецца на горным схіле Заходніх Гімалаяў з дзвюх рэк, Багіратхі-Ганга і Алакнанда-Ганга, якія бяруць пачатак з ледавіка Ганготры ў штаце Утаракханд, працякае на паўднёвы ўсход, перасякаючы Інда-Гангскую раўніну на поўначы Індыі, і ўпадае ў Бенгальскі заліў, фармуючы разам з рэкамі Брахмапутрай і Мегхна дэльту Ганга-Брахмапутры (пераважна на тэрыторыі Бангладэш), частка якой пакрыта лясамі Сундарбан.
Ганг | |
---|---|
хіндзі गङ्गा | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2700 км |
Басейн | 1 060 000 км² |
Расход вады | 12 тыс. м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Заходнія Гімалаі |
• Вышыня | 7756 м |
• Каардынаты | 30°08′42″ пн. ш. 78°35′51″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бенгальскі заліў |
• Каардынаты | 22°05′00″ пн. ш. 90°50′00″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бенгальскі заліў |
Краіны | |
Ганг з прытокамі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ганг у індуісцкай міфалогіі — нябесная рака, якая спусцілася на зямлю. З даўніх часоў лічыцца святой ракой для індуістаў. Індуісты здзяйсняюць да яе пілігрымкі, асабліва да яе вытокаў і гарадох Харыдвар, Варанасі і Алахабад (месца ўпадзення Джамны). На яе берагах праходзяць крэмацыі, у вадзе рассейваецца попел памерлых індуістаў і ажыццяўляюцца рытуальныя абмыванні.
Рака актыўна выкарыстоўваецца для арашэння. Басейн Ганга, плошчай больш за 1 млн км², з'яўляецца адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў Зямлі. Суднаходства на рацэ зараз некалькі ўскладнілася і магчыма толькі ад вусця да горада Канпур на пласкадонных лодках. Ганг з'яўляецца галоўнай воднай артэрыяй Бенгаліі і паўночна-ўсходніх штатаў Індыі, часта разглядаецца ў якасці сімвалу ўсёй краіны.