Гамбія
краіна ў Заходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гамбія (значэнні).
Га́мбія (англ.: The Gambia, [ˈɡæmbiə]), Рэспу́бліка Га́мбія (англ.: Republic of The Gambia) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. З'яўляецца самай маленькай краінай у кантынентальнай частцы Афрыцы. На поўначы, усходзе і поўдні мяжуе з Сенегалам, на захадзе мае невялікую берагавую лінію Атлантычнага акіяна. 18 лютага 1965 года Гамбія атрымала незалежнасць ад Брытанскай імперыі і ўвайшла ў Садружнасць нацый, знаходзілася ў арганізацыі да 2 кастрычніка 2013 года. Сталіцай з'яўляецца Банжул, найбуйнейшы горад — Серэкунда.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Progress, Peace, Prosperity» «англ.: Прагрэс, мір, росквіт» | |||||
Гімн: «For The Gambia Our Homeland» | |||||
Дата незалежнасці | 18 лютага 1965 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Банжул | ||||
Найбуйнейшы горад | Серэкунда | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Адама Бэрау | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 164-я ў свеце 10.689 км² 11,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць | 1.882.450[1] чал. (74-я) 176,1 чал./км² (74-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$3,574 млрд[2] $1.709[2] | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$836 млн[2] $400[2] | ||||
ІРЧП (2014) | 0,441[3] (нізкі) (175-ы) | ||||
Этнахаронім | Гамбійцы | ||||
Валюта | Даласі (D, GMD) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gm | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GM | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GMB | ||||
Код МАК | GAM | ||||
Тэлефонны код | +220 | ||||
Часавыя паясы | +0 |
Закрыць
12 снежня 2015 года мінулы прэзідэнт дзяржавы Яя Джамэ абвясціў Гамбію ісламскай рэспублікай[4]. 29 студзеня 2017 новы прэзідэнт Адама Бэроу перайменаваў краіну назад у Рэспубліку Гамбія[5].