Галісійская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галісійская мова (galego) — мова раманскай групы, належыць да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Мова Галісіі, паводле пункта 2 артыкула 3 Канстытуцыі Іспаніі 1978 года і артыкула 5 Статута пра аўтаномію Галісіі, нароўні з іспанскай ёсць афіцыйнай. На галісійскай мове гаворыць карэннае насельніцтва гістарычнай вобласці Галісія на паўночным захадзе Пірэнейскага паўвострава. Паводле прыблізных ацэнак агульная колькасць гаворачых на галісійскай мове ў 2-й палове XX стагоддзя складала каля 4 мільёнаў чалавек — 2 мільёны 700 тысяч у Галісіі, 1 мільён — у краінах Новага Свету, каля 250 тысяч — у Іспаніі па-за Галісіяй. У гістарычным плане дыялекты галісійскай мовы больш архаічныя, бліжэйшымі да агульнараманскай мовы Галецыі (лац. Gallaecia, Callaetia, Galecia), і большай часткай яны аўтахтоннае развіццё народнай лаціны на яе тэрыторыі, тым часам як дыялекты партугальскай мовы вытворныя ад іх і не аўтахтонныя, а прынесены на тэрыторыю сучаснай Партугаліі падчас Рэканкісты.
Галісійская мова | |
---|---|
Саманазва | galego [gaˈlego] |
Краіны | — |
Рэгіёны | Галісія, Эль-Б'ерса (Леон), захад Саморы, поўнач Траз-уж-Монтыш і Мінью |
Афіцыйны статус | Галісія |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Каралеўская галісійская акадэмія |
Агульная колькасць носьбітаў | 3,2 млн. |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | гал 147 |
ISO 639-1 | gl |
ISO 639-2 | glg |
ISO 639-3 | glg |
WALS | glc |
Ethnologue | glg |
Linguasphere | 51-AAA-ab |
IETF | gl |
Glottolog | gali1258 |
Вікіпедыя на гэтай мове |