Гальфрыд Монмуцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гальфрыд Монмуцкі (лац.: Galfridus Monemutensis, вал.: Gruffudd ap Arthur альбо Sieffre o Fynwy, англ.: Geoffrey of Monmouth) (каля 1100 — каля 1155) — валійскі біскуп і пісьменнік, аўтар псеўдагістрычнага твору «Гісторыя каралёў Брытаніі», які моцна паспрыяў папулярнасці паданняў пра караля Артура.
Гальфрыд Монмуцкі | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | не раней за 1090 і не пазней за 1110 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1155[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, гісторык, пісьменнік, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Месца нараджэння Гальфрыда невядомае, магчыма валійскі горад Монмут. Верагодна, Гальфрыд быў брэтонцам па паходжанні. Навучаўся ў Оксфардзе. 21 лютага 1152, праз дзесяць дзён пасля святарскага пасвячэння, Гальфрыд быў пасвечаны ў біскупы кентэрберыйскім архібіскупам Тэабальдам і пастаўлены на чале дыяцэзіі Сент-Асаф.
Першым вядомым творам Гальфрыда сталі «Прароцтвы Мерліна» (Prophetiae Merlini). Затым з’явілася «Гісторыя каралёў Брытаніі» (Historia Regum Britanniae), псеўдагістрычная кампіляцыя, у якой род кельцкіх уладараў Брытаніі выводзіўся ад траянцаў. Твор меў вялікі поспех у Еўропе. Апошні твор Гальфрыда — паэма «Жыццё Мерліна», якая абапіралася на валійскія паданні, але была напісана гекзаметрам на ўзор антычнай класікі.