Галерэя Акадэміі (Венецыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галерэя Акадэміі.
Галерэя (ці, у больш дакладным перакладзе, Галерэі) Акадэміі (італ.: Gallerie dell'Accademia), званыя таксама Музеем Акадэміі ў Венецыі — мастацкі музей, у якім захоўваецца самая вялікая калекцыя венецыянскага жывапісу XIV—XVIII стагоддзяў. Акадэмія і музей размешчаны на паўднёвым беразе Вялікага канала, што дае назву аднаму з трох мастоў праз гэты канал.