Галвестан (Тэхас)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галвестан (англ.: Galveston) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы штата Тэхас, на востраве Галвестан ля ўзбярэжжа Мексіканскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 57 466 жыхароў (па стане на 2005 год). Марскі курорт.
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галвестан.
Востраў Галвестан названы ў гонар іспанскага намесніка Бернанда дэ Гальвес-і-Мадрыда. У 1816 годзе на востраве пасяліўся французскі пірат Луі-Мішэль Оры, які адсюль забяспечваў зброяй мексіканскіх паўстанцаў. Пасля гібелі Оры яго логава на востраве заняў Жан Лафіт. Горад увайшоў у гісторыю разбуральным ураганам, які адбыўся 8 верасня 1900 г., з рэкорднай для ЗША колькасцю ахвяр.