Галапагас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Галапагас[1], таксама Чарапашыя астравы, архіпелаг Калон (ісп.: Islas Galápagos, ад ісп.: galápago — від вадзяных чарапах) — архіпелаг у Ціхім акіяне, за 972 км на захад ад Эквадора, які складаецца з 13 асноўных вулканічных астравоў, 6 невялікіх астравоў і 107 скал і намыўных тэрыторый. Лічыцца, што першы востраў сфарміраваны 5-10 млн гадоў таму ў выніку тэктанічнай актыўнасці. Самыя маладыя астравы — Ізабэла і Фернандына — да цяперашняга часу на стадыі фарміравання, апошняе вулканічнае вывяржэнне было ў 2005 годзе.
Галапагас | |
---|---|
ісп. Islas Galápagos | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 19 |
Найбуйнейшы востраў | востраў Ізабэла |
Агульная плошча | 7 880 км² |
Найвышэйшы пункт | 1 707 м |
Насельніцтва | 25 000 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 3,17 чал./км² |
Размяшчэнне | |
0°40′00″ пд. ш. 90°33′00″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Галапагас* | |
---|---|
** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Тып | Прыродны |
Крытэрыі | VII, VIII, IX, X |
Спасылка | 1 |
Рэгіён*** | |
Каардынаты | 0°21′27″ пд. ш. 90°28′12″ з. д.HGЯO |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1978 (2-я сесія) |
Пашырэнні | 2001 и 2003 |
У небяспецы | 2007— |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Галапагоскія астравы належаць Эквадору. Насельніцтва архіпелага складае каля 30 тыс. чалавек. Плошча — 7880 км².
Астравы вядомыя найперш вялікай колькасцю мясцовых відаў фаўны і праведзеным тут даследаваннем Чарлза Дарвіна, якое паслужыла яму штуршком да стварэння эвалюцыйнай тэорыі паходжання відаў.