Габсбургская Іспанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Габсбургская Іспанія або Каралеўства Іспанія пад кіраваннем Габсбургскай дынастыі — перыяд у гісторыі Іспаніі ў XVI—XVII стагоддзях (1516—1700 гады), калі каралеўства знаходзілася пад кіраваннем дынастыі Габсбургаў, якая адыгрывала важную ролю ў гісторыі Цэнтральнай Еўропы. Эпоха наступіла адразу пасля эпохі кіравання каталіцкіх каралёў (якія аб'ядналі пад сваёй уладай каралеўствы Арагона і Кастыліі і Леона) і пачалася з кіравання караля Карла I, які стаў іспанскім манархам у 1516 годзе і скончылася ў 1700 годзе са смерцю караля Карла II, які не пакінуў спадчыннікаў, што пацягнула за сабой вайну за Іспанскую спадчыну і ўзыходжанне на іспанскі прастол Бурбонаў.
Дагістарычная Іберыя | |||
Рымская Іспанія | |||
Сярэднявечная Іспанія | |||
Вестготы | |||
Каралеўства Галісія | |||
Візантыйская Іспанія | |||
аль-Андалус | |||
Рэканкіста | |||
Іспанская імперыя | |||
Каталіцкія каралі | |||
Габсбургская Іспанія | |||
Іспанія эпохі Асветніцтва | |||
Іспанія новага і найноўшага часу | |||
Рэакцыя і рэвалюцыя ў Іспаніі | |||
Першая Іспанская Рэспубліка | |||
Іспанская рэстаўрацыя | |||
Другая Іспанская Рэспубліка | |||
Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Франкісцкая Іспанія | |||
Сучасная Іспанія | |||
Гл. таксама | |||
Мастацтва Іспаніі | |||
Партал «Іспанія»
|
У першую палову эпохі, вядомую таксама як эпоха Экспансіі, Іспанія дасягнула піка сваёй магутнасці. У гэту эпоху, адначасова з Вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі, зараджалася і будавалася Іспанская імперыя. Пад яе кантролем апроч іспанскай часткі Пірэнейскага паўвострава знаходзіліся шырокія землі ў Амерыцы, Ост-Індыі, у Еўропе пад іх уладай знаходзіліся Іспанскія Нідэрланды, вялікая тэрыторыя сучаснай Італіі і іншыя тэрыторыі на Міжземным моры, такія як Мальта, невялікія анклавы ў Паўночнай Афрыцы: Сеўта, Аран. У перыяд 1580—1640 гадоў паводле Іберыйскай уніі, Іспанія валодала Партугаліяй і ўсёй яе вялізарнай каланіяльнай імперыяй.
Пасля дасягнення статусу самай магутнай краіны Еўропы пры кіраванні Габсбургаў Іспанія зведала адноснае скарачэнне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву пры кіраванні позніх каралёў дынастыі, галоўным чынам у другой палове XVII стагоддзя.
Габсбургскі перыяд быў таксама залатым векам іспанскай культуры. Сярод найбольш значных дзеячаў мастацтва гэтага перыяду былі Дыега Веласкес, Эль Грэка, Тэрэза Авільская, Мігель дэ Сервантэс, Педра Кальдэрон і Франсіска Суарэс.