Віцімскае пласкагор’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віці́мскае пласкагор’е[1] (руск.: Витимское плоскогорье) — пласкагор’е ў басейне верхняга цячэння ракі Віцім, галоўным чынам у Бураціі і Забайкальскім краі Расіі.
Хуткія факты Віцімскае пласкагор’е, Краіна ...
Віцімскае пласкагор’е | |
---|---|
руск. Витимское плоскогорье | |
54°00′ пн. ш. 113°30′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Бурація |
Найвышэйшы пункт | 1846 м |
Закрыць
Шырокія невысокія ўвалы (вышыня ад 1200 да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышталічнымі сланцамі; на паўднёвым захадзе — базальты. Ёсць больш за 15 конусаў старажытных Вулканаў. Распаўсюджаныя шматгадовыя мёрзлыя горныя пароды. Міжрэччы пакрытыя лістоўнічнай тайгой, у паніжэннях — зараснікі хмызняковых бяроз, лугі і балоты. На пласкагор’і маюцца азёры (у т.л. салёныя) і мінеральныя крыніцы[1].