Віторыя (Бразілія)
горад у Бразіліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віторыя.
Віто́рыя (парт.: Vitória — перамога) — горад у Бразіліі, сталіца штата Эспірыту-Санту. Насельніцтва 317 тыс. жыхароў (2006).
Хуткія факты Краіна, Штат ...
Горад і муніцыпалітэт
Віторыя
Vitória
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Заснаваны 8 верасня 1551 года. Горад атрымаў назву ў гонар перамогі партугальскіх войскаў пад камандаваннем Вашку Фернандэша Каўтынью (pt:Vasco Fernandes Coutinho) над індзейцамі. 24 лютага 1823 года атрымаў афіцыйны статус горада (парт.: cidade).
Марскі порт Віторыя — адзін з найважных у краіне, размешчаны галоўным чынам на востраве ў заліве Віторыя, праз які пабудаваны Трэці мост, які злучае Віторыю з горадам Віла-Велья.