Візантыйска-сельджукскія войны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Візантыйска-сельджукскія войны — шэраг ваенных канфліктаў у Малой Азіі і Сірыі паміж візантыйцамі і качавымі туркамі-сельджукамі ў другой палове XI стагоддзя; візантыйцамі і Іканійскім султанатам у XI-XIII стст.
Візантыйска-сельджукскія войны | |||
---|---|---|---|
Дата | 1048—1308[1] | ||
Месца | Малая Азія, Арменія, Сірыя, Эгейскае мора, Фракія | ||
Вынік | Захоп туркамі-сельджукамі значных тэрыторый Візантыі, пачатак візантыйска-асманскіх войнаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Туркі-сельджукі былі качэўнікамі з Туркестана, якія прыступілі да заваяванняў у XI стагоддзі. Спачатку яны скарылі Іран, затым уварваліся ў Арменію, Сірыю, Палесціну. Да сярэдзіны стагоддзя імперыя сельджукаў уключала значную частку Сярэдняй Азіі, Іран і Двурэчча. У 60-я гады XI стагоддзя адбыліся першыя сутыкненні паміж арміяй Візантыі і сельджукамі. Спачатку візантыйцы паспяхова ваявалі і нават здолелі выцесніць сельджукаў з занятага імі Манцыкерта, аднак у 1071 пацярпелі разгромнае паражэнне ў бітве пры Манцыкерце і за 10 наступных гадоў пазбавіліся практычна ўсіх уладанняў у Малой Азіі.
Аднак ужо ў 1080-я гады Візантыя перайшла ў контрнаступленне: у пачатку яна вярнула сабе некаторыя прыбярэжныя тэрыторыі ў Малой Азіі, а ў 1097 годзе з дапамогай крыжакоў авалодала Нікеяй, Смірнай і шэрагам іншых гарадоў на захадзе Малой Азіі. Сельджукі абгрунтоўваюцца ў Іконіі (Коньі) і ўтвараюць тут сваю невялікую дзяржаву. На працягу XII стагоддзя Візантыя прадпрымае шэраг няўдалых спроб выбіць сельджукаў з Малой Азіі. Але ні імператару Іаану II, які праўда адбіў шэраг земляў на захадзе і поўначы паўвострава і захапіў Кастамон і Гангры — 2 найбуйнейшыя гарады Пафлагоніі, ні Мануілу I, які спрабаваў авалодаць Дарылеем і Суўлеем — стратэгічнымі крэпасцямі, а затым пайшоў прама на Іконій, па шляху да якога ён патрапіў у засаду і ў 1176 годзе пацярпеў разгромнае паражэнне ад сельджукаў у бітве пад Мірыякефаланам, зрабіць пералому ў суадносінах сіл не ўдалося, бо туркі замацаваліся ў раёне Іконій-Кесарыя-Севастыя, які быў імі каланізаваны, а мясцовае элінізаванае насельніцтва — асімілявалася[2], таксама заходнія землі імперыі былі важнейшыя дла імператараў, чым усход, дзе толькі ўзбярэжжы і паўн.-зах. займала грэчаскае насельніцтва, якое паступова выцяснялася турэцкім.
XIII стагоддзе адносна спакойны, адбываецца толькі некалькі канфліктаў паміж Нікейскай імперый (пераемніцай Візантыі) і Іканійскім султанатам.
Пасля нашэсця манголаў у сярэдзіне XIII стагоддзя Іканійскі султанат прыходзіць у заняпад і распадаецца на мноства бейлікаў, адзін з якіх — Асманскі, у будучыні стане вялікай імперыяй, якая знішчыць Візантыю і мноства іншых дзяржаў.