Вялікі цырк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі цырк (лац.: Circus Maximus) — самы вялікі[1] іпадром у Старажытным Рыме. Размяшчаўся ў даліне паміж узгоркамі Авенцінам і Палацінам. У спаборніцтвах на іпадроме маглі адначасова браць удзел 12 калясніц.
Паводле легенды, менавіта на гэтым месцы адбылося выкраданне сабінянак, а таксама выкраданне скаціны Геркулеса[2].