Вялікі пенітэнцыярый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікі пенітэнцыярый, таксама Вярхоўны пенітэнцыярый (лац.: Poenitentiarius major) — глава Апостальскай пенітэнцыярыі, аднаго з трох царкоўных трыбуналаў Рымска-каталіцкай царквы.
Першыя згадкі пра гэту пасаду адносяцца да XII стагоддзя. У пантыфікат Ганорыя III зацвердзілася назва «пенітэнцыярый», пазней пашыраная да «вялікі пенітэнцыярый». Апостальская канстытуцыя Pastor Bonus (1988) зацвердзіла дзеючы спіс паўнамоцтваў вялікага пенітэнцыярыя.
Вялікі пенітэнцыярый з'яўляецца адной з некалькіх вышэйшых службовых асоб пры Святым Прастоле, якія захоўваюць сваю пасаду ў перыяд Sede Vacante, паміж смерцю аднаго Папы Рымскага і абраннем наступнага.
Іншымі такімі службовымі асобамі з'яўляюцца дэкан Калегіі кардыналаў, кардынал-камерленга і генеральны вікарый Рыма.
Вялікі пенітэнцыярый — тытулярны архібіскуп і — часта, але не заўсёды — кардынал.
На сённяшні дзень Вялікім пенітэнцыярыем з'яўляецца італьянскі кардынал Маўра П'ячэнца, які змяніў партугальскага кардынала Мануэла Мантэйру дэ Каштру.
Адной з функцый Вялікага пенітэнцыярыя з'яўляецца спавядаць і сабораваць паміраючага Папу Рымскага.