Вялі́кі адро́нны кала́йдар, ВАК (таксама Вялікі адронны паскаральнік; англ.: Large Hadron Collider) — самы вялікі ў свеце паскаральнік зараджаных часціц (пратонаў, цяжкіх іонаў), а таксама створаны для вывучэння вынікаў іх сутыкненняў. Знаходзіцца ў Еўрапейскім Савеце Ядзерных Даследаванняў каля Жэневы. ВАК размяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швейцарыі.
Вялікі адронны калайдар з'яўляецца самай вялікай штучнай машынай ў свеце. Яго структурныя элементы знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй 26 659 м,[1] на глыбіні ад 50 да 175 метраў пад зямлёй.[2]
Сінхратрон прызначаны разганяць пратоны з энергіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часціцу.[3] Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элементарных часціц: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.
Першыя выпрабаванні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня2008 года.[4]