Вяленье
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяленье (славенск.: Velenje) — горад у цэнтральнай частцы Славеніі. Насельніцтва горада — 26 742 чалавекі (па звестках перапісу 2002 г.). Насельніцтва ўсяго раёна складае 33 331 (2002).
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Драваград — Жалец.
У наваколлях горада вялікія залежы бурага вугалю, што спрыяла развіццю горада ў XX стагоддзі, як буйнага прамысловага цэнтра. У 1981 г. пасля смерці прэзідэнта Югаславіі І. Броз Ціта горад быў пераназваны ў Цітава Вяленье. Ранейшае імя было вернута гораду ў 1991 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі.
У Вяленье размешчанна штаб-кватэра канцэрна Gorenje, вытворцы бытавой тэхнікі.