Вэстмінстэрскае абацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Саборная царква Святога Пятра ў Вэстмінстэры, амаль заўсёды званая Вэстмінстэрскае абацтва — гатычная царква ў Вэстмінстэры (Лондан), на захад ад Вэстмінстэрскага палаца. Будавалася з перапынкамі з 1245 па 1745 гады, але аблічча захоўвае гатычнае. Традыцыйнае месца каранацыі манархаў Вялікабрытаніі і пахаванняў манархаў Англіі. Нараўне з блізкай царквой Сент-Маргарэт абацтва прылічаны да Сусветнай спадчыны.
Славутасць | |
Вэстмінстэрскае абацтва | |
---|---|
англ.: Westminster Abbey | |
51°29′58″ пн. ш. 0°07′39″ з. д.HGЯO | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | англіканства і каталіцтва |
Епархія | Вэстмінстэрская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і готыка |
Першае згадванне | 960 |
Дата заснавання | X стагоддзе і 1540 |
Сайт | westminster-abbey.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Са сваімі аднолькавымі квадратнымі вежамі і ажурнымі аркамі гэта старажытнае англійскае абацтва ў гатычным стылі з’яўляецца адным з яркіх прыкладаў сярэднявечнай царкоўнай архітэктуры. Але для англічан яно з’яўляецца значна большым: гэта свяцілішча нацыі, сімвал усяго, за што змагаліся і змагаюцца брытанцы, і тут знаходзіцца тое месца, дзе была каранавана вялікая частка кіраўнікоў краіны, многія з якіх пахаваныя тут жа.