Выбух на Шэнкіл-роўд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Выбух на Шэнкіл-роўд (англ.: Shankill Road bombing, ірл.: Buamáil na Seanchille) — тэракт, здзейснены Часовай Ірландскай рэспубліканскай арміяй (ІРА) 23 кастрычніка 1993 года. Мэта нападу — знішчэнне кіраўніцтва групоўкі «Асацыяцыя абароны Ольстэра» (ААО). Выбух адбыўся ў рыбнай краме на дарозе Шэнкіл у Белфасце[1][2]. Два члена ІРА, замаскіраваныя пад дастаўшчыкаў прадуктаў, увайшлі ў краму з бомбай, якая выбухнула заўчасна. Дзесяць чалавек былі забіты: адзін з баевікоў, член ААО і восем грамадзянскіх асоб, у тым ліку двое дзяцей[3]. Больш за 50 чалавек атрымалі раненні рознай цяжкасці.
Выбух на Шэнкіл-роўд | |
---|---|
Месца нападу |
Шэнкіл-роўд (г. Белфаст) |
Мэта нападу | Кіраўніцтва Асацыяцыі абароны Ольстэра |
Дата |
23 кастрычніка 1993 |
Спосаб нападу | выбух бомбы |
Зброя | бомба запаволенага дзеяння |
Загінулыя | 10 |
Параненыя | 57 |
Колькасць тэрарыстаў | 2 |
Арганізатары | Часовая Ірландская рэспубліканская армія |
Да гэтага Шэнкіл-роўд некалькі разоў падвяргаўся двум узброеным нападам з боку баевікоў ІРА: атакі на краму мэблевай кампаніі Balmoral у 1971 годзе і напады на бар Баярдо ў 1975-м. Аднак выбух у кастрычніку 1993 года стаў самым буйным па колькасці ахвяр. Тэракт прывёў да хвалі актаў помсты з боку прабрытанскіх лаялістаў, якія на працягу наступнага тыдня забілі 14 грамадзянскіх асоб, што не мелі дачынення да ІРА. Амаль усе яны былі католікамі.
Тэракт адбыўся на фоне шматгадовага канфлікту ў Паўночнай Ірландыі.