Вуліца шэйха Зайда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца шэйха Зайда (араб. : شارع الشيخ زايد, англ.: Sheikh Zayed Road) — галоўная і самая працяглая вуліца горада Дубай, названая ў гонар шэйха Зайда ібн Султан ан-Нахаяна.
Славутасць | |
Вуліца шэйха Зайда | |
---|---|
25°13′07″ пн. ш. 55°16′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца праходзіць праз увесь горад уздоўж узбярэжжа, яна з’яўляецца часткай найбуйнейшай у ААЭ шашы E 11. У Дубаі яна носіць імя шэйха Зайда ад мяжы з Абу-Дабі да вуліцы шэйха Рашыда (Sheikh Rashid Road). Даўжыня вуліцы 55 км. Да пашырэння ў 1993—1998 гадах звалася Defence Road (Вуліца Абароны)[1]. Уздоўж вуліцы на значный яе працягласці праходзіць чырвоная галіна Дубайскага метрапалітэна.
Вуліца мае на большай частцы 12 палос для руху аўтамабіляў. Рух па вуліцы платны, усе ўезды і выезды абсталяваны сканарамі, якія здымаюць з машын плату ў памеры 4 дырхама (каля 1$), але не больш за 24 дырхам у дзень[2].