Вернан Сміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вернан Ломакс Сміт (англ.: Vernon Lomax Smith; нар. 1 студзеня 1927 г., горад Уічыта, штат Канзас) — амерыканскі эканаміст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за лабараторныя эксперыменты як сродак у эмпірычным эканамічным аналізе, асабліва ў аналізе альтэрнатыўных рынкавых механізмаў». Вучыўся ва ўніверсітэце Канзаса. Ступень доктара атрымаў у Гарвардзе. Выкладаў у універсітэтах Перд'ю, Джорджа Мэйсана, Масачусецкім тэхналагічным інстытуце, універсітэта Джорджа Мэйсана; супрацоўнік Цэнтра даследаванняў нейраэканомікі, прэзідэнт Міжнароднага фонду эксперыментальных эканамічных даследаванняў.
Хуткія факты Вернан Сміт, Дата нараджэння ...
Вернан Сміт | |
---|---|
англ.: Vernon Lomax Smith | |
Дата нараджэння | 1 студзеня 1927(1927-01-01)[1][2][…] (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эканаміст, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Васіль Лявонцьеў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт.
Прэзідэнт Асацыяцыі эканамічнай навукі (1986—1987) і Таварыства «грамадскага выбару» (1988—1990). Лаўрэат прэміі Адама Сміта (1995).