Велікодная кавалькада
From Wikipedia, the free encyclopedia
Велікодная кавалькада (Язда з крыжом, Крыжэр’е, Остэррайтэн; в.-луж.: Křižerjo, Jutrowne jěchanje, ням.: Osterreiten) — велікодная конная працэсія — старажытны звычай лужыцкіх сербаў, якія жывуць у Саксоніі і Брандэнбургу. Абрад праводзіцца ў каталіцкай Верхняй Лужыцы, у раёне паміж гарадамі Баўтцэн, Хойерсверда і Каменц. З канца 1990-х гадоў традыцыя аднавілася і ў лютэранскай Ніжняй Лужыцы ў раёне горада Любенаў. Таксама праводзіцца ў Острыцы і ў манастыры Марыенталь.
У ходзе дадзенай рэлігійнай працэсіі мужчыны з харугвамі і іншымі рэлігійнымі атрыбутамі (крыжы, статуі) конна адпраўляюцца ў суседнюю вёску ці некалькі вёсак з весткай аб уваскрасенні Хрыста.