Варшаўскае гета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Варшаўскае гета (польск.: Getto warszawskie) — найбуйнейшае яўрэйскае гета з усіх, якія былі створаны нацыстамі на акупаваных тэрыторыях. У пік на тэрыторыі гета знаходзілася больш за 450 тысяч вязняў[1].
Варшаўскае гета | |
---|---|
польск.: Getto warszawskie | |
Месцазнаходжанне | Варшава, Генерал-губернатарства |
Перыяд існавання | 16 кастрычніка 1940 — 16 мая 1943 |
Колькасць вязняў | больш за 450 000 |
Колькасць загінулых | 80 000 |
Старшыня юдэнрата | Адам Чарнякоў |
Варшаўскае гета было створана ў 1940 годзе пасля акупацыі Польшчы Германіяй. Першапачаткова вязнямі гета стала 375 тысяч чалавек, аднак у 1941 годзе колькасць вязняў вырасла да 450 тысяч. У 1942 годзе пачалася дэпартацыя яўрэяў з гета ў лагер смерці ў Трэблінцы[2].
18 красавіка 1943 года Яўрэйскі воінскі саюз і Яўрэйская баявая арганізацыя пачалі паўстанне ў Варшаўскім гета. Паўстанне было жорстка задушана, каля 10 тсяч вязняў гета было забіта, каля 50 тысяч вязняў было адпраўлена ў лагеры смерці[3]. У выніку паўстання гета было ліквідавана акупацыйным урадам.